Правілы карыстання
Тэхнічных абмежаванняў на тое, якія кніжкі могуць быць дададзеныя на платформу, няма. Аднак мы чакаем у першую чаргу кніжкі беларускіх аўтараў на беларускай ці іншай мове, пераклады замежных аўтараў на беларускую мову, а таксама кніжкі на любой мове пра Беларусь, беларусаў, беларускую культуру і ўсё, што з гэтым звязана.
Старонкі з’яўляюцца выключна платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. Мы не можам паўплываць на пратэрмінаваную пазыку. Платформа не нясе адказнасці за згубленыя ці пашкоджаныя кнігі. Платформа не рэгулюе кошты на прапанаваныя кнігі і не ўмешваецца ў фінансавыя транзакцыі.
Каманда Старонак адказная за захаванне персанальных і іншых дадзеных, якія захоўваюцца на платформе. Платформа дзеліцца адрасам электроннай пошты ці псеўданімам у мэсэнджэры Тэлеграм аднаго карыстальніка з іншым толькі ў выпадку, калі ўладальнік кнігі дае станоўчы адказ на запыт ад іншага карыстальніка. Пры гэтым доступ да кантактных дадзеных узаемны і адначасовы.
Дамова пра сустрэчу для перадачы кнігі ці паведамленне паштовага адрасу для перысылкі кніг адбываецца толькі па-за межамі платформы праз электронную пошту ці мэсэнджэр Тэлеграм і з’яўляецца рашэннем карыстальнікаў, на якіх ляжыць адказнасць за ўласную бяспеку. Каманда Старонак са свайго боку можа параіць дамаўляцца пра сустрэчы ў грамадскіх месцах і перасылку кніг на абанентскую скрыню. Каманда Старонак не нясе адказнасці за бяспеку па-за віртуальнымі межамі платформы.
Мы імкнемся сачыць за актуальнасцю інфармацыі пра бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі на старонцы з мапай, аднак часам мы не паспяваем даведацца пра змены своечасова. Загадзя выбачаемся за любыя недакладнасці і будзем удзячныя за паведамленне пра іх на адраc staronki.space@gmail.com.